У Мінску ўпершыню прэзентавалі беларускія брыльянты

4 марта 2017

У Мінску ўпершыню прэзентавалі беларускія брыльянты - гатовыя ювелірныя вырабы з брыльянтаў, атрыманых у нашай краіне. Дзякуючы ўнікальным тэхналогіям, а таксама створаным умовам, якія ідэнтычныя прыродным, беларускія брыльянты па сваіх характарыстыках і ўласцівасцях не адрозніваюцца ад прыродных, а вызначыць розніцу магчыма толькі ў спецыяльных лабараторных умовах. А вось цана такога каштоўнага каменя - у два разы таннейшая за натуральны.

Характарыстыкі і ўласцівасці беларускіх брыльянтаў для ювелірнай галіны нават лепшыя, чым у кітайскіх вытворцаў, якія амаль манапалізавалі рынак тэхнічных брыльянтаў, упэўніваюць нашы спецыялісты і адзначаюць, што ў свеце ёсць не больш як 5 кампаній, якім атрымалася вырасціць брыльянты, падобныя да беларускіх. Брыльянтавая прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць у мінчан, а сярод ганаровых гасцей былі заўважаныя не толькі афіцыйныя асобы, эксперты, але і вядомыя медыйныя персоны.