У Мінску ўпершыню адзначылі Міжнароднае свята ўсіх тат

16 июня 2013

Конкурсную праграму дапаўнялі выступленні народных гуртоў і сучасных выканаўцаў.


Аляксандра Драгун далучылася да святкавання.


Тут таты са стажам і тыя, хто яшчэ не пачуў ад свайго немаўляці першага слова. Усіх аб'ядноўвае актыўная пазіцыя ў выхаванні сваіх дзетак. З дакладнасцю ведаюць - у колькі месяцаў з'яўляецца першы зуб і дзеткі пачынаюць хадзіць. І тое, што немаўляты гавораць першае слова мама, іх не колькі не крыўдзіць.


Удзельнікаў мерапрыемства лёгка было вылічыць па святочным дрэс-кодзе - ярка жоўтых майках. Для гэтых татаў не складзе цяжкасці пакласці дзяцей спаць ці памяняць падгузнік. Перапеленаць немаўля - ўсяго 10 секунд. Рэкорд! Хуткасці і спрыту пазайздросцяць нават мамы са стажам.


Свята хоць і не прызначана афіцыйным у Беларусі, але мае шырокую папулярнасць. Аб гэтым сведчыць не толькі зацікаўленасць удзельнікаў мерапрыемства і гледачоў, але і распаўсюджанне тата-школ.


Такія ўстановы працуюць амаль 5 гадоў. Толькі ў сталіцы спецыялізаваную школу наведваюць каля чатырохсот мужчын, якія адказна рыхтуюцца да бацькоўства. Такія ж тата-школы дзейнічаюць у Гомелі і Бабруйску.