У Мінску ўпершыню еўравізійная фан-зона размясцілася на ўзбярэжжы Мінскага мора

19 мая 2019

Падарунак ад пасольства Ізраіля ў Беларусі - інтэрнацыянальная вечарынка, куды запрасілі не толькі паслоў, чые краіны былі ў фінале, але і ўсіх ахвочых. Ідэю ўвасобіў Ізраільскі культурны цэнтр. Прамую трансляцыю да дзвюх ночы глядзела больш як семсот чалавек.

Рэпартаж з эпіцэнтра эмоцый еўрафанаў - у Лідзіі Заблоцкай. Тут сапраўды атмасфера бяссоннага Тэль-Авіва. Толькі замест Міжземнага мора - Мінскае, а замест 26 вакалістаў - прадстаўнікі дыпкорпусу. Трансляцыя фіналу "Еўрабачання" толькі што пачалася, тут больш за пяць сотняў гасцей. Гэта сапраўды феерычна.

Вечарынка стала самай вялікай фан-зонай у сталіцы. І без пасольства Ізраіля гэтага б не здарылася. Такі еўракластар у фармаце "без білетаў" прадумвалі некалькі месяцаў. Акрамя вялікага экрана – фуд-корт і запрошаныя зоркі. Трансляцыя ў высокай якасці ад Белтэлерадыёкампаніі. Арганізавалі нават тэлемост напроста з "Экспа Тэль-Авіў"!

Пляцоўка пад шатром з кожным выступленнем ператваралася ў гарачую танцпляцоўку. Пляскалі ў такт Італіі, стваралі зорнае неба Нідэрландам і, вядома, лайкалі нашу ЗЕНУ.

Батарэйка фан-зоны не садзілася і пасля паўночы. Такога напружання не чакалі нават букмекеры. Але сёлета яны мелі рацыю. Праз 44 гады "Еўрабачанне" вернецца ў Нідэрланды. Эмоцый еўравізійнага вечара ў Мінску хапіла да раніцы.