У Мінску каля пасольства Польшчы прайшоў мітынг

2 сентября 2020
"Рукі прэч ад Беларусі!", "Не дадзім разваліць краіну!" - скандзіравалі сёння ўдзельнікі мітынгу ля сцен пасольства Польшчы ў Мінску. Удзельнікі акцыі памятаюць аб тым, як цяжка прыходзілася ў першыя гады станаўлення незалежнай Беларусі, памятаюць аб жыцці па талонах. І сёння, жывячы ў стабільнай і квітнеючай краіне, беларусы не хочуць страціць мір. На акцыі прысутнічалі людзі самых розных пакаленняў - ад ветэранаў да моладзі. А пасыл адзін на ўсіх: беларусы - моцны, упэўнены і вольны народ. Самі будуем сваю будучыню.