У Мінску аднавілі набярэжную Свіслачы

12 мая 2017

Мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць наведаць аглядную пляцоўку і прасторную пешаходную зону. Усталявалі і паказальнікі на англійскай мове. За 8 месяцаў рэканструкцыі замянілі інжынерныя сеткі і плітку – ад моста па вуліцы Багдановіча да Вострава слёз. Тут жа з'явіліся новыя лесвіцы і пандусы. А ліхтары і лаўкі ўдала ўпісаліся ў стылістыку Траецкага прадмесця.

Пакуль аднавілі 370 метраў набярэжнай. Зараз распрацоўваюць праект па рэканструкцыі левага берага - ад праспекта Незалежнасці да Тэатра оперы і балета.