У Мінску падчас ДТЗ перакулілася аўто

27 апреля 2021

Аўто перакулілася падчас ДТЗ у Мінску.  Toyota рухалася па вуліцы Пташука ў напрамку вуліцы Турава, вадзіцель не справілася з кіраваннем, і машына наехала на бардзюрны камень раздзяляльнай паласы. У выніку аўто адкінула ўправа на прыпаркаваную ўздоўж праезнай часткі Geely, пасля чаго Toyota перакулілася на дах і пашкодзіла яшчэ адну прыпаркаваную машыну. У аварыі ніхто не пацярпеў. Па факце здарэння супрацоўнікі ДАІ праводзяць праверку і нагадваюць пра максімальную асцярожнасць падчас руху і здзяйснення манеўраў.