Ёлкі заззялі святочнымі агнямі! Літаральна дзве гадзіны таму ў сталіцы ўключылі навагоднюю ілюмінацыю! На Кастрычніцкай плошчы размясцілі два светлавыя шары, восем метраў у вышыню. На афармленне фігур спатрэбілася 350 метраў святло-дыёдных стужак і 11 тысяч лямпачак. 3Д шарамі меншага памеру ўпрыгожылі і плошчу Незалежнасці. Што тычыцца навагодніх ёлак сталіцы, то сёлета іх 24.
Па 30 студзеня ілюмінацыю будуць уключаць разам з вулічным асвятленнем. Увечары агні будуць зіхацець да 23 гадзін, а "прачынацца" яны будуць а шостай гадзіне раніцы. А вось ў святы: на Новы год, Раство і стары Новы год ёлкі будуць "падмігваць" на працягу ўсяго дня.













