У Мінску ў цэнтр занятасці звярнуліся 13 тысяч грамадзян

24 сентября 2014
У сталіцы сёння не хапае праграмістаў, слесараў, муляраў, абліцоўшчыкаў, а таксама цырульнікаў і майстроў па манікюры. У цэнтры занятасці гатовы дапамагчы ў навучанні па гэтых спецыяльнасцях. Для тых, хто жадае асвоіць новую прафесію, арганізуюцца бясплатныя курсы. Атрымаць дадатковую спецыяльнасць можна менш чым за год.

Ларыса Каткова, начальнік аддзела ўпраўлення камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама: Вельмі шмат моладзі звяртаецца. Напрыклад, тых, хто паступіў вучыцца на завочнае аддзяленне. Яны могуць паралельна навучацца запатрабаваным на рынку працы спецыяльнасцям.

Сёлета ў цэнтр занятасці звярнуліся 13 тысяч грамадзян, 7 тысяч ужо знайшлі працу. Між тым, больш за 500 чалавек праходзяць падрыхтоўку.