У Мінску ў Саюзе жанчын абмяркоўвалі пытанні падтрымкі маці

21 ноября 2013

Дэмаграфічная бяспека, медыцынская дапамога і, вядома ж, дабрачыннасць. Напярэдадні ў Мінску ў Саюзе жанчын абмяркоўвалі пытанні падтрымкі беларускіх і турэцкіх маці і дзяцей. Спецыяльна для гэтага грамадскае аб'яднанне наведала жонка старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Гюльшэн Чычэк. Таксама ў цэнтры ўвагі сустрэчы - супрацоўніцтва нашых і турэцкіх жаночых арганізацый і стварэнне канкрэтных сумесных праграм. Нагадаем, парламенцкая дэлегацыя Турцыі ў беларускую сталіцу прыляцела напярэдадні. Па выніках двухдзённага візіту плануецца падпісаць дакумент аб супрацоўніцтве на ўзроўні парламентаў дзвюх краін.