У Мінску ў святочныя дні адкрылі больш як 200 пунктаў продажы цвятоў

8 марта 2018

Нягледзячы на зімовы характар надвор'я за акном, на сталічных вуліцах заквітнела сапраўдная вясна. Мільёны цюльпанаў, руж, і, вядома, мімоз. Па букеты для сваіх жанчын з самай раніцы ля кветкавых палатак выстраіліся чэргі з мужчын. Хтосьці спяшаецца павіншаваць з 8 Марта любімую жонку або дачку, іншыя - нявест, мам і бабуль. І ўжо на кветкі для сваіх дам беларускія мужчыны не скупяцца.

Толькі ў сталіцы ў святочныя дні адкрылі больш як 200 пунктаў па продажы першацветаў. Прадаўцы гавораць, кветак хопіць на ўсіх, і абяцаюць працаваць да апошняга кліента.