У Мінску сёлета ўсталююць больш за 900 кантэйнераў для паасобнага збору смецця

21 апреля 2021

У беларускай сталіцы працягваюцца комплексныя мерапрыемствы па зборы другаснай сыравіны. Так, у прыватным сектары горада сёлета ўсталююць больш за 900 кантэйнераў  аб'ёмам 120 літраў для паасобнага збору смецця. У шматкватэрнай жа забудове будзе больш ёмістасцяў еўрафармату, з'явяцца і модульныя канструкцыі. Эксперымент мінулага года паказаў сваю эфектыўнасць. Закрытыя кантэйнеры ўжо ёсць амаль у 400 дварах Мінска. Захоўваецца і тэндэнцыя па заварванні смеццеправодаў. Толькі з пачатку года  іх закансервавалі ўжо больш за 160. 

Да параўнання: у 2019  годзе працэнт выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў складаў 25, летась лічба павялічылася да 27. Станоўчую дынаміку чакаюць і сёлета. Плануюць перапрацаваць не менш за 30 працэнтаў другаснай сыравіны.