У Мінску ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш чым 190 тысяч вучняў

1 сентября 2017

Беларусь сёння ператварылася ў адну вялікую школу. Дзень ведаў і першыя званкі празвінелі для ўсіх вучняў роўна а 9-й гадзіне раніцы. Вядома, самым запамінальным гэты дзень стаў для першакласнікаў (іх першы ўрок і пачатак дарослага жыцця), а яшчэ для выпускнікоў. 11-класнікі хвалююцца не менш за малых. Гэты год - апошні час, каб вызначыцца з прафесіяй і знайсці свой будучы шлях. У гэтым ім дапамагаюць настаўнікі не толькі словам, але і новымі праграмамі, а таксама сучаснымі метадамі выкладання. У сталічнай гімназіі 37 кожны год з'яўляюцца вучэбныя навінкі.

Толькі ў Мінску ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш чым 190 тысяч вучняў. Усяго ж у школах нашай краіны сёлета будзе вучыцца каля мільёна беларусаў.