У Мінску сёлета заменяць больш як дзве тысячы ліфтаў

19 февраля 2020
Сёлета ў сталіцы заменяць больш як дзве тысячы ліфтаў. Сучасныя пад'ёмнікі абсталююць відэакамерамі. Здымка ў рэжыме анлайн будзе даступная на працягу месяца. Новыя антывандальныя кабіны са звышмоцнага матэрыялу спраектаваныя з улікам безбар'ернага асяроддзя. У дзверы без праблем праедзе інваліднае крэсла, а людзі са слабым зрокам змогуць скарыстацца кнопкамі са шрыфтам Брайля. Таксама спрацоўваюць гукавыя сігналы. 

Абсталяванне таксама замянілі энергазберагальным, зараз выдаткі на электраэнергію паніжаныя ўдвая. Новыя кабіны праслужаць мінімум чвэрць стагоддзя.