У Мінску сёлета высадзяць больш як 10 мільёнаў кветак

20 января 2019

У самы разгар каляндарнай зімы сталіца рыхтуецца да яркай вясны. У Мінску сёлета высадзяць больш як 10 мільёнаў кветак. Ужо ў маі створаць спецыяльныя кветкавыя кампазіцыі, прысвечаныя і II Еўрапейскім гульням. Як расказалі ў ЖКГ горада, плануецца рэканструкцыя паркаў імя Уга Чавеса і Паўлава. Абнавіць імідж мае намер і парк Горкага: новы выгляд будзе ў параднага ўваходу, а таксама мадэрнізуюць многія атракцыёны. Яшчэ адзін гарадскі трэнд - павелічэнне колькасці светлавых арт-кампазіцый на галоўных вуліцах і плошчах.

Акрамя таго, сёлета пачнуць рэканструкцыю чарговых участкаў набярэжнай Свіслачы, а таксама каскадаў Сляпянскай воднай сістэмы.