І сёння павіншаваць новаспечаных бацькоў у радзільны дом 6-й бальніцы прыехаў мэр сталіцы. Маладыя мамы з радасцю расказалі пра сваіх дзетак, не забываючы дзякаваць медперсаналу бальніцы за прафесіяналізм і дапамогу. Уладзімір Кухараў адзначыў: асаблівую ўвагу варта надаваць і шматдзетным сем'ям. Адзначым, у сталіцы праходзіць традыцыйная акцыя "Добры дзень, мінчанін!". Прадстаўнікі ўлады віншуюць мам, чые дзеці з'явіліся на свет у Дзень горада.
У Мінску ў Дзень горада на свет з'явіліся 29 немаўлят
15 сентября 2020













