У Мінску 23 раз адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі"

2 мая 2019

У "Белэкспа" сёння афіцыйна далі старт штогадовай выставе "СМІ ў Беларусі".  23 раз у Мінску сабраліся прадстаўнікі вядучых тэлекампаній, радыё, газет і часопісаў з Беларусі, Расіі, Украіны Латвіі, Літвы, Узбекістана, Кітая. Усяго больш за паўсотні экспанентаў і паўтысячы ўдзельнікаў. Упершыню на форуме можна будзе пазнаёміцца з сеткавымі выданнямі. Белтэлерадыёкампанія прадставіла не толькі традыцыйна свой стэнд на форуме,  але і новую - адну з чатырох - перасоўную тэлестанцыю. 

Увесь дзень на выставе працавала здымачная група АТН. Самае цікавае - у рэпартажы Анастасіі Бенядзісюк

Гэта выстава СМІ, ужо 23-я, напярэдадні прафесійнага свята   - Дзень радыё і тэлебачання будзем адзначаць 7 мая - паказвае не толькі разнастайнасць кантэнту айчынных выданняў, але і эвалюцыю сродкаў масавай інфармацыі і  ў цэлым друкаванай справы. Побач са мной тая самая Еўфрасіння. 21 стагоддзе - "тэлебачанне на колах"! А ў маіх руках - тварэнне стагоддзя 16! Брэсцкая або Радзівілаўская біблія, першая старонка. І тое, і іншае ўсе дні форуму ў адкрытым доступе. 

Аб'яднаны стэнд Брэсцкай вобласці. Вядомы магнацкі род арганізоўвае прыём. Гасцей сустракаюць асабіста князь Мікалай Радзівіл з жонкай Эльжбетай. У імправізаванай друкарні яны знаёмяць з гісторыяй Брэста. Гораду над Бугам сёлета тысяча гадоў. Даце і тытульны ліст перадавіцы. Наогул па напаўненні стэндаў можна прачытаць не толькі тэматыку выданняў, куды шырэй - інфармацыйную палітру ўзаемаадносін краін. 

Сун Пэн, дырэктар класа Канфуцыя БДУФК з кітайскага боку: "Часта чытаем беларускія навіны. Мы ведаем, нядаўна спадар Лукашэнка быў у Кітаі, удзельнічаў у канферэнцыі "Адзін пояс і адзін шлях". Гэта галоўны праект. Так, эканоміка - гэта галоўнае, але культура - гэта мост".

Кітайскай культуры сёння было шмат. Нацыянальныя віды адзінаборстваў: Ці Люян з майстар-класам па тайзі пад акампанемент і абавязкова гарбатная цырымонія. Хто сказаў, што свежую прэсу трэба чытаць з кавай?! А гэта ўжо міжнацыянальны стэнд. Беларусы замежжа знаёмяць з жыццём нашых землякоў ва Украіне, Латвіі, Эстоніі. І абяцаюць - у наступным нумары адкрыюцца з мінскага форуму. 

Людміла Анус, старшыня беларускага грамадства "Сябры" ў Эстоніі: "Для нас гэта не толькі паглядзець на выданні, якія друкуюцца ў Беларусі, але і сустрэцца са сваімі землякамі, якія сюды выстаўляюць сваю прадукцыю друкаваную аб дзейнасці. Зараз у нас самая галоўная задача - гэта сабраць інфармацыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі". 

Асобная ўвага дарагой кожнаму беларусу даце на стэндзе Белтэлерадыёкампаніі. Каманда Агенцтва тэленавін прэзентавала праект "Беларусь памятае". Серыя аб Зінаідзе Корж. Дзяўчына трапіла на фронт у 14. І, як тысячы яе аднагодкаў, змагаліся за наша сёння і заўтра. Чарговы міні-фільм ужо пра кавалера трох ордэнаў Славы, ён распісаўся на Рэйхстагу, Віктара Вітошкіна, на нашай кнопцы можна будзе ўбачыць 5 мая. 

Традыцыйна выстава становіцца пляцоўкай для нефармальных зносін журналіста і гледача. Любы ахвочы мог паспрабаваць сябе ў амплуа рэпарцёра, тэлевядучага, прапанаваць сваю праграму, тэму для сюжэту і  нават паспаборнічаць у  ведах. Інтэлектуальна-забаўнае шоу "На вылет!" у паменшаным фармаце сабрала нямала знатакоў. На гэтай жа пляцоўцы толькі гадзінамі пазней ушаноўвалі ўжо музыкантаў - пераможцаў радыёконкурсу "Маладые таленты Беларусі". На форуме Белтэлерадыёкампанія прадстаўленая маштабна. 

Іван Эйсмант, старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Стаіць тут наша новая тэлевізійная станцыя. Мы іх закупілі 4 за апошні год. Для беларускага медыярынку гэта прарыў. Мы зараз можам здымаць куды больш сацыяльна-палітычных, забаўных шоу. Мы пастараліся паказаць усё тое, сцісла і сціснута, што можна паглядзець на ўсіх нашых кнопках". 

Шмат гаварылі сёння і аб малой радзіме, ІІ Еўрапейскіх гульнях, інтэрнэт-тэхналогіях. Не прамінуў паспрабаваць сябе ў новым амплуа і Максім Угляніца, радыё- і тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі. Узброіўшыся гаджэтам, ён здымаў свой рэпартаж. 

Максім Угляніца, радыё- і тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі: "Я сёння тут здымаю мерапрыемства, якое Першы нацыянальны канал беларускага радыё праводзіць, радыё сёння не толькі слухаюць, але і глядзяць. Візуалізацыя вось у такім фармаце.  Складана назваць гэта эфірам. Гэта сацыяльныя сеткі, можа, для свайго архіва нешта". 

І пакуль для адных выстава  і ёсць, карыстаючыся журналісцкай мовай,  інфармацыйная нагода, для іншых - магчымасць ёй стаць. Так, выпускнік мінскай гімназіі Яўгеній Гоман на форум захапіў з сабою робата-сапёра. Без намёкаў… Журналістыку называюць магутнай зброяй. Але служыць яна закліканая мірным мэтам. 

Завершыцца выстава ў суботу, уваход свабодны.