У Мінску павялічыўся кошт эвакуацыі аўтамабіляў

27 декабря 2016

Зараз дастаўка няправільна прыпаркаванай машыны на штрафстаянку абыдзецца ў 60 рублёў - на 13 больш, чым раней. За кожны дзень знаходжання там трэба будзе дадаць яшчэ 7 рублёў. Нагадаем, сёлета ў сталіцы пабудавалі 6 вялікіх стаянак і 15 шматпавярховых паркінгаў.

Зараз на ўездах у многія сталічныя двары стаяць ахоўныя сістэмы. Каб усталяваць шлагбаум, звыш паловы жыхароў дома павінны даць сваю згоду і перадаць заяву ў адміністрацыю раёна.