У Мінску ўвекавечылі памяць заслужанага сталічнага аператыўніка Пятра Пяткоўскага

5 октября 2022

Мемарыяльную дошку ўсталявалі на Далгінаўскім тракце - у доме, дзе герой міліцыі пражыў два дзясяткі гадоў. З яго іменем звязана цэлая эпоха. У сярэдзіне мінулага стагоддзя оперупаўнаважаны прадухіліў некалькі ўцёкаў небяспечных злачынцаў і вылічыў шэраг арганізаваных груп раскрадальнікаў каштметалаў. 

Да апошніх дзён (а пражыў Пётр Пяткоўскі 91 год) герой міліцыі знаходзіўся на баявой пасадзе і вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Нагадаем, сёння супрацоўнікі беларускага крымінальнага вышуку адзначаюць прафесійнае свята.