У Мінску зацвердзілі схему абыходжання з камунальнымі адходамі

19 мая 2020
Рэканструкцыя кантэйнерных пляцовак, мабільныя комплексы для паасобнага збору смецця і тэматычная інтэрактыўная карта. У сталіцы зацвердзілі схему абыходжання з камунальнымі адходамі. Так, у Мінску плануюць набыць больш за 10 тысяч кантэйнераў. Забяспечаць неабходным і прыватны сектар. Для збору біяадходаў там усталююць амаль 14 тысяч кантэйнераў. Акрамя гэтага, распрацаваная тыповая модульная канструкцыя для паасобнага збору смецця. Пілотную пляцоўку размясцілі па вуліцы Ташкенцкай.

Плануецца і стварэнне адзінай інтэрактыўнай карты. У рэжыме анлайн там можна будзе ўбачыць, дзе знаходзяцца кантэйнеры і для якіх адходаў яны прызначаны.