У Мінску раніцай выпаў першы снег, а ў Лагойскім раёне зацвілі яблыні

7 октября 2019

Кантрасны кастрычнік. У сталіцы сёння раніцай выпаў першы снег, жыхары Мінска актыўна дзеляцца фотаздымкамі ў сацыяльных сетках.

А тым часам у Лагойскім раёне  зацвілі яблыні. Гэтыя кадры даслалі нам гледачы. Паўторнае цвіценне пладовых дрэў спецыялісты тлумачаць таксама змяненнем клімату. З-за цёплых і дажджлівых дзён у верасні  расліны прачнуліся. Каб дрэвы сэканомілі сілы да вясны, кветкі  лепш абарваць. 

Увогуле пачатак кастрычніка зараз больш адпавядае лістападу. Халоднае надвор'е  з начнымі замаразкамі  захаваецца і заўтра. У аўторак ноччу ад 0 да плюс 2. Днём да 7 вышэй за нуль. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з мокрым снегам, магчымы слабы туман і галалёд. А вось у сераду тэмпература паветра пачне  павышацца. У прагнозах сіноптыкаў да плюс 12.