У Мінску ўрачыста адкрыўся першы сэрвісны офіс новага фармату Банка БелВЭБ

2 апреля 2019

Грошы з інтэлектам. Банкі ў працы з кліентамі пераходзяць да поўнай лічбавізацыі працы. Менавіта на вопыце банкаўскага сегмента можна ацаніць, як у Беларусі ўкараняюцца тэхналагічныя рашэнні, якія дазваляюць стварыць па-сапраўднаму разумны бізнес. Сёння ў сталіцы ўрачыста адкрыўся першы сэрвісны офіс новага фармату Банка БелВЭБ. Упор зроблены на тэхналагічнасць і самаабслугоўванне. Крок у лічбавую будучыню ацаніў Яўген Калаўр.

Адкрыццё першага сэрвіснага офіса Банка БелВЭБ можна назваць стартам маштабнага праекта. Усю тэрытарыяльную банкаўскую сетку з часам цалкам перавядуць у інавацыйны лічбавы фармат. Першы падобны офіс - самастойнае структурнае падраздзяленне, якое напроста падпарадкоўваецца цэнтральнаму апарату. Ужыты тут падыход дазваляе выконваць усе кліенцкія аперацыі ў аднаго менеджара. 

Васіль Мацюшэўскі, старшыня праўлення ААТ "Банк БелВЭБ": "Тут ужо рэалізаваная тэхналогія бязлюднага банка. Калі чалавек ведае, як карыстацца тымі або іншымі тэхналагічнымі рашэннямі, ён у стане атрымаць любую паслугу ўжо зараз. Калі ён не на ты з тэхналагічнымі рашэннямі, то, натуральна, супрацоўнік банка яму падкажа, як тую або іншую задачу вырашыць".

Мінімальны папяровы дакументазварот! Напрыклад, уся касавая дакументацыя для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу - у электронным выглядзе. Аператыўнасць гарантаваная.

Алег Зялінскі, кліент банка: "Запаўненне папер заўсёды займае шмат часу, а зручна мне, напрыклад, паставіць свой подпіс на планшэце - гэта пара секунд, і ўсё".

Галоўны акцэнт - на самаабслугоўванні. У новым офісе Банка БелВЭБ маецца цалкам аўтаматызаваная зона. Тут прысутнічае: аплатна-даведкавы тэрмінал, апарат аўтаматычнага абмену валют, банкамат з функцыяй кіравання наяўнымі грашыма. У сэрвісным офісе інтэр'ер у фармаце шоу-рума - робіць знаходжанне ў офісе Банка БелВЭБ прыемным і значна эканоміць час наведвальнікаў. 

Арцём Будзько, кіраўнік сэрвіснага офіса № 750 ААТ "Банк БелВЭБ": "Кліенту не трэба будзе мяняць сваё месцазнаходжанне ў офісе, усё здзяйсняецца ў аднаго супрацоўніка. Валютна-абменныя аперацыі, прыём плацяжоў, адкрыццё рахункаў юрыдычных асоб, адкрыццё рахункаў фізічных асоб, банкаўскія карткі - усё здзяйсняецца ў аднаго супрацоўніка".

Дарэчы, у планах у Банка БелВЭБ прапанаваць поўны пакет фінансавых паслуг у сістэмах дыстанцыйнага доступу. Гэта дазволіць павялічыць колькасць кліентаў, якія атрымліваюць банкаўскія паслугі аддалена.