У Мінску ўрачыста адкрылі скульптуру пажарнага

1 июня 2019

Яе зрабіў беларускі майстар Юрый Анушка. Для гэтага запатрабавалася тры месяцы працы. Было прынята рашэнне паказаць вобраз ратавальніка 19-га, пачатку 20-га стагоддзяў. Не выпадкова выбрана і месца - пляцоўка побач з будынкам пажарнага дэпо. У кампазіцыі пажарны з бусаком у руцэ абапіраецца на вадзяную помпу. За ім стаіць ліхтар са званом, зроблены са слупа 19 стагоддзя, які знайшлі пры рэканструкцыі будынка.

У дзень адкрыцця ратавальнікі ўвялі і новую традыцыю - кожны ахвочы можа пацерці гузік пажарніка на ўдачу. Адзначаецца, што скульптура можа стаць новым турыстычным пунктам на карце горада.