У Мінску тэсціруюць навагоднюю ілюмінацыю

9 декабря 2019
Навагоднімі агнямі сёння заззяла галоўная ёлка краіны. Але пакуль толькі ў тэставым рэжыме

Спецыялісты праводзяць тэхнічную наладку ілюмінацыі навагодняга дрэва на Кастрычніцкай плошчы. Каб стварыць "зіхатлівую сукенку", майстрам спатрэбілася больш за 3 000 пікселяў. Цяпер важна, каб усе светлавыя элементы працавалі дынамічна і без збояў.

Святочную ілюмінацыю ў сталіцы ўключаць 14 снежня. Ззяць навагоднімі агнямі Мінск будзе кожны дзень з паловы на шостую вечара да паўночы.