У Беларусь на дзень вяртаецца летняе надвор'е

27 июля 2017

Рэкордныя ліўні, якія прайшлі ў аўторак і сераду па Беларусі, сёння ненадоўга зменяцца цёплым і сухім надвор'ем. Невялікія дажджы прагназуюць толькі ў некаторых раёнах краіны. Слупкі тэрмометраў паднімуцца да 29 градусаў. У Мінску будзе каля 25 цяпла. Але заўтра сіноптыкі зноў абяцаюць ападкі - удзень магчымыя ліўні і град.