У Мінску судзяць удзельнікаў дамоўных матчаў

23 марта 2020
Сёння ў Мінску пачаўся працэс па справе аб дамоўных матчах у беларускім спорце. 

На лаве падсудных 20 чалавек. Гэта ўдзельнікі спаборніцтваў па футболе і валейболе, а таксама арганізатары шэрай схемы. Паводле інфармацыі ГУБАЗ,  двое з абвінавачаных перадавалі грошы спартсменам, а тыя ў сваю чаргу рабілі патрэбны вынік матчаў. Пры гэтым арганізатары ставілі грошы ў букмекерскіх канторах на вядомы рахунак і атрымлівалі грошы. Схема працавала з лютага 2017. У справе ўсталяваныя 15 подкупаў удзельнікаў спаборніцтваў, а таксама 12 фактаў махлярства, калі фігуранты падманулі букмекераў. Цяперашняя справа складаецца з 35 тамоў. Частка фігурантаў  пасля пачатку крымінальнай справы ўжо была аштрафавана клубамі або дыскваліфікавана.