У Мінску стартуе Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва

19 апреля 2021

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва стартаваў. У праграме - семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, кансультацыі і іншыя дзелавыя падзеі. Адным з найважнейшых мерапрыемстваў стане III Рэспубліканскі дзелавы форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Стратэгія. Прыярытэты. Перспектывы кансалідацыі". Ён пройдзе 21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы. Там абмяркуюць пытанні, якія хвалююць беларускі бізнес. Напрыклад, дзяржаўна-прыватнае партнёрства і меры падтрымкі. Прадставяць і  традыцыйны індэкс дзелавога аптымізму.

У рамках форуму адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшыя горад, раён і вобласць для бізнесу Беларусі - 2020".