У Мінску стартуе ІІІ з'езд настаўнікаў і работнікаў адукацыі

1 октября 2014

Урачыстае адкрыццё з'езда пройдзе заўтра ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Прафесійны форум аб'яднае педагогаў з усіх адзінаццаці краін СНД.


Якія пытанні ёсць у педагогаў да калег, раскажа Улада Карніцкая.


Ужо сёння тут, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, збяруцца некалькі соцень педагогаў з адзінаццаці краін свету на ўрачыстым адкрыцці ІІІ з'езда настаўнікаў. Спецыялісты сцвярджаюць: гэты форум, з аднаго боку, стане пляцоўкай для абмену вопытам і абмеркавання найноўшых адукацыйных праграм, з другога - яшчэ адна магчымасць для нашай краіны прадэманстраваць свой патэнцыял у сферы адукацыі як школьнікаў, так і студэнтаў.


Інавацыі, дашкольная, сярэдняя і вышэйшая адукацыя, падрыхтоўка педагагічных кадраў - на форуме адкрыецца крыху больш за дзесяць секцый. Але галоўнае, гавораць эксперты, усім разам вывучыць лепшыя напрацоўкі сістэм адукацыі з адзінаццаці краін і ўжо потым удасканальваць кожную асобна.


Сяргей Маскевіч, Міністр адукацыі Беларусі: Мы асобна разгледзім пытанне далейшага этапа фарміравання і працы нашага сеткавага каледжа СНД, які функцыянуе на базе Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі. Першыя адукацыйныя праекты ўжо прайшлі з удзелам расійскіх калег.


Практычна адначасова з афіцыйным адкрыццём форуму працу тут жа, у Нацыянальнай бібліятэцы, пачне і спецыялізаваная выстава. Прадэманстраваць у Мінску абяцаюць усё лепшае, што ўжо зроблена ў сістэмах адукацыі краін Садружнасці, - ад новых методык навучання да сучасных падручнікаў і дапаможнікаў. Некаторыя экспаненты, як высветлілася, увогуле прэзентуюць упершыню.


Кульмінацыяй III з'езда настаўнікаў, абяцаюць спецыялісты, стане сустрэча міністраў адукацыі і рэктараў педагагічных універсітэтаў адзінаццаці краін - удзельнікаў СНД. Завершыцца форум у пятніцу, 3 кастрычніка.