Больш за 30 краін возьмуць удзел у Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе, які стартуе 17 жніўня ў Мінску.
Форум праходзіць па ініцыятыве Мінабароны, ён закліканы ўмацаваць намаганні ў процідзеянні распаўсюджванню фашызму і нацызму ў свеце, а таксама захаваць гістарычную праўду аб Другой сусветнай вайне. Падчас кангрэсу на пляцоўцы каля Цэнтральнага дома афіцэраў будуць працаваць тэматычныя выставачныя экспазіцыі.
Нагадаем, I Міжнародны антыфашысцкі кангрэс праходзіў у летась у Маскве.













