У Мінску стартуе I Міжнародны форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне)

28 апреля 2021

Электронны ўрад, новыя шляхі лічбавізацыі, інфармацыйная бяспека - аб гэтым і не толькі будуць гаварыць на I Міжнародным форуме #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне),   які сёння стартуе ў Мінску. Сярод удзельнікаў мерапрыемства - прадстаўнікі дзяржорганаў, IT-кампаній, банкаў, а таксама міжнародных арганізацый і навучальных устаноў. Асаблівае месца адведзена абмеркаванню такіх важных пытанняў, як укараненне біяметрычных дакументаў, электронная адукацыя, канцэпцыя "Разумны горад" і развіццё лічбавых сэрвісаў дзяржавы для бізнесу і насельніцтва. Арганізатарамі форуму выступаюць Нацыянальны цэнтр абмену трафікам і Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.