У Мінску стартуе чацвёрты фестываль дакументальнага кіно "Еўразія.DOC"

1 октября 2019

Сёння ў Мінску стартуе "Еўразія.DOC". Чацвёрты фестываль дакументальнага кіно адкрыўся ў кінатэатры "Беларусь" нашым фільмам Ігара Пазняка "Знак роўнасці". Усяго за час фестывалю гледачам пакажуць 28 дакументальных фільмаў з 12 краін. Пройдуць сустрэчы з аўтарамі і круглыя сталы з міжнароднымі экспертамі. Удзельнікі форуму - як вядомыя, так і маладыя кінадакументалісты з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, ЗША, Эстоніі, Казахстана, Грузіі.

Прадоўжыцца форум да 4 кастрычніка. Пераможцаў вызначыць міжнароднае журы - вядомыя кінадакументалісты, палітолагі і журналісты. Сёлета было пададзена больш  за 150 заявак з 17 краін.