У Мінску стартавалі вучэнні "Адзіны шчыт - 2017"

11 июля 2017

У Мінску сёння афіцыйна стартавала сумесная антытэрарыстычная трэніроўка спецназаў Беларусі і Кітая. Вучэнні "Адзіны шчыт - 2017" падоўжацца тыдзень. За гэты час байцы будуць удасканальваць майстэрства ў стральбе, затрыманні асабліва небяспечных злачынцаў і абмяняюцца вопытам правядзення спецаперацый. Байцоў з Кітая размясцілі ў вайсковай частцы САХР: яны будуць жыць паводле распарадку беларускіх спецыялістаў.

Пасля заканчэння трэніровак кітайскім вайскоўцам арганізуюць тур па гістарычных месцах Беларусі. Яны наведаюць Брэсцкую крэпасць, Хатынь, а таксама музей Вялікай Айчыннай вайны.