У Мінску стартавалі суботнікі

23 марта 2019

Добраўпарадкаванне і азеляненне сталіцы. У Мінску стартавалі суботнікі. Першым чысты марафон падтрымаў  Кастрычніцкі раён. Сёння работы па добраўпарадкаванні пройдуць і ў іншых сталічных раёнах. Спецыялістам камунальных службаў  дапамагаюць работнікі прадпрыемстваў і студэнты. Падчас суботнікаў прывядуць у парадак месцы адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі і мемарыяльныя комплексы. Разам з тым  высадзяць каля 50 тысяч дрэў і кустоў. А ў Заводскім раёне сёння закладуць першы ў сталіцы  парк сямейных дрэў. 

Аляксандр Дараховіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама: "Асноўны ўпор мы сёння робім на месцы масавага знаходжання грамадзян. Гэта паркі, бульвары, скверы і вуліцы. Усё гэта для таго, каб нашы грамадзяне адчулі, што вакол чыста і прыгожа. Таму мы сёння актыўна працуем над тым, каб наш любімы горад хутчэй стаў зялёным і хутчэй стаў чыстым".

Абновяць не толькі цэнтральныя паркі і скверы. Маштабнае навядзенне парадку пачнецца з пад'ездаў і двароў. Далучыцца могуць усе жыхары. Дакладны расклад і інфармацыя аб месцах правядзення суботнікаў даступныя на сайтах раённых адміністрацый.