У Мінску стартаваў тыдзень беларускай кухні

28 февраля 2017

Паспрабаваць нацыянальную культуру на смак. Заліўное з карпа, верашчака з блінамі, клёцкі і крупеня - у Мінску стартаваў тыдзень беларускай кухні. Кулінарныя прысмакі з акцэнтам на аўтэнтыку прапаноўваюць сталічныя кафэ і рэстараны. Адметнасць акцыі – пакаштаваць стравы можна па адзінай рэцэптуры, якую распрацавалі спецыяльна брэнд-шэфы. І адзінай цане незалежна ад тыпу аб'екта грамадскага харчавання.

Як правіла, новыя стравы пасля акцыі папаўняюць асноўныя фуд-карты. Нагадаем, тыдзень беларускай кухні ладзіцца ўжо 13-ы раз запар, гэтым разам аб'яднаў больш за сотню сталічных кафэ і рэстаранаў.