У Мінску стартавала гарадская акцыя "Падары ўсмешку дзецям"

13 декабря 2019
Чароўныя птушкі, скамарохі і рыцары. Сёння ў Мінску стартавала гарадская акцыя "Падары ўсмешку дзецям". Яна праходзіць па ініцыятыве камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама вось ужо дзесяць гадоў запар. Сёння больш за дзве сотні хлопчыкаў і дзяўчынак з Мінска акунуліся ў навагоднюю казку. Для іх прайшло свята "Чароўныя прыгоды ў замку белых аблокаў". Тэатралізаваную праграму, майстар-класы, гульні і конкурсы падрыхтавалі педагогі і творчыя калектывы Палаца дзяцей і моладзі.

Гэта свята праходзіць у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Усяго ж у сталіцы запланавана больш за паўтысячы розных мерапрыемстваў.