У Мінску стартаваў вялікі сельскагаспадарчы кірмаш

22 сентября 2018

Ад гандлю кінарарытэтамі да тавараў, якія заўсёды будуць карыстацца павышаным попытам. У Мінску стартаваў вялікі сельскагаспадарчы кірмаш. 165 месцаў з гароднінай, садавінай, мёдам, мясам, рыбай, заправамі. І яшчэ шмат чаго смачнага. Прыемна здзіўляюць і цэны. Паводле слоў пакупнікоў, яны ніжэйшыя за магазінныя і рыначныя. Вялікую частку кірмашу на гэтым тыдні занялі фермеры і прадпрыемствы Гродзенскай вобласці. Па гандлёвых радах прайшлася і мая калега Юлія Грызунт.

На гэтым тыдні на кірмашы ўраджай Гродзенскага рэгіёна. Сярод 165 гандлёвых пунктаў можна знайсці як прадукцыю ад буйных прадпрыемстваў, так і фермерскіх падворкаў.

Коштаўтварэнне - свабоднае. Але многа і не просяць. Летам была засуха, аднак, сцвярджаюць дачнікі, ураджай на зайздрасць добры. Дарэчы, набыць тут можна і хатнюю малочную прадукцыю. Немаленькія чэргі сабралі і гандлёвыя пункты з мяснымі вырабамі.

Прыходзяць нават не з пакетамі - з цэлымі каляскамі. Для некаторых нават ёсць паслуга дастаўкі на дом.

Палаткі з прадуктамі з'явяцца тут і заўтра ў 9 раніцы. Купіць самую свежую садавіну і гародніну можна да 16 гадзін.

Такія кірмашы будуць праходзіць кожныя выхадныя да 4 лістапада. Галоўныя пляцоўкі каля Палаца спорту і каля "Чыжоўка-Арэны". Там і пройдзе самы маштабны фінальны кірмаш.