У сталіцы стартавала акцыя "Падзялюся ўраджаем". Праект накіраваны на аказанне дапамогі адзінокім пажылым, інвалідам, сем'ям, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі. З імі можна падзяліцца лішкамі гародніны і садавіны.
Прыняць удзел у акцыі можа кожны, хто жадае. Неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.













