У Мінску стартавала акцыя "Паліца дабра"

12 Лістапада 2019
Кожны ахвочы на спецыяльна абсталяванай паліцы можа пакінуць розныя рэчы: канцылярскія прылады, настольныя гульні, развіваючыя кніжкі. А той, хто мае ў іх патрэбу,  забірае сабе. Такім чынам "мабільная шчодрая шафа" стала своеасаблівым абменам добрымі справамі. Такія паліцы знаходзяцца ў розных гандлёвых цэнтрах Мінска побач з касамі. Далучыцца да марафону добрых спраў можна кожны дзень.