У Мінску стартавала акцыя салідарнасці з дзяржавамі, якія пацярпелі ад COVID-19

3 апреля 2020
"Трымайцеся! Разам мы пераможам!"

Бяду можна пераадолець толькі агульнымі намаганнямі. У Мінску стартавала акцыя падтрымкі і салідарнасці нашай краіны з дзяржавамі, якія найбольш пацярпелі ад COVID-19. Па ініцыятыве МЗС Беларусі, на будынку Нацыянальнай бібліятэкі кожны вечар на працягу тыдня транслюецца сімвалічны заклік: "Трымайцеся! Разам мы пераможам!" на розных мовах свету. Гэта слова падтрымкі і аптымізму, адрасаваныя міжнароднай супольнасці.