"Збяры Беларусь у сваім сэрцы...”. Сёння ў Мінску стартаваў рэспубліканскі праект да 70-годдзя Перамогі. Яго ўдзельнікі, а гэта амаль паўтысячы студэнтаў, піянераў, ветэранаў Вялікай Айчыннай з Калінінграда і Мінска, усклалі кветкі да помніка на плошчы Перамогі ў беларускай сталіцы. Тым самым ушанавалі памяць тых, хто загінуў падчас вайны.
Маладыя людзі - удзельнікі акцыі – збіраюць свае віртуальныя фотаальбомы. Фатаграфуюць самыя знакавыя, гістарычныя месцы, помнікі, мемарыялы і абменьваюцца імі ў сацыяльных сетках. Тым самым паказваюць сваю неабыякавасць да гісторыі.













