У Мінску стартаваў Беларускі прамыслова-інавацыйны форум. Яго мэта - прасоўванне прадукцыі, пошук новых партнёраў і ўмацаванне дзелавых кантактаў. Сёлета акцэнт на беларуска-расійскім супрацоўніцтве. Сёння ў сувязі з новымі выклікамі важна надаваць вялікую ўвагу кааперацыі, каб сумеснымі намаганнямі развіваць вытворчасці, выкарыстоўваючы ўзаемныя магчымасці.
Удзел у форуме прымаюць больш за 170 кампаній. Прапанавана амаль паўтары сотні навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у галіне машынабудавання, энергетыкі і нафтахіміі.













