У Мінску стартаваў першы нацыянальны форум харчовай прамысловасці Food Prom

12 октября 2021
У  сталіцы пачаў працаваць  першы нацыянальны форум харчовай прамысловасці Food Prom. На дзелавой пляцоўцы сабраліся найбуйнейшыя вытворцы прадуктаў харчавання, прадстаўнікі дзяржорганаў і арганізацый, і, вядома, гандлёвыя сеткі. Задача - павялічыць колькасць беларускіх тавараў на паліцах магазінаў. Пры гэтым важна, каб яны заставаліся якаснымі і даступнымі для насельніцтва. 

Форум адкрыў серыю мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне брэндаў беларускіх вытворцаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў.