У Мінску стартаваў патрыятычны праект "Кветкі Вялікай Перамогі"

28 апреля 2016

Выстава ваенных артэфактаў і тэхнікі, партызанскі лагер і атмасфера памятнага 1945-га. Сёння ў Мінску на маштабным міжнародным форуме стартаваў патрыятычны праект "Кветкі Вялікай Перамогі", ідэйны натхніцель якога - Саюз моладзі нашай краіны. Каля Нацыянальнага алімпійскага камітэта юнакі і дзяўчаты арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, рэканструявалі падзеі ваенных гадоў. Тут жа кожны мог сфатаграфавацца з чырвонаармейцамі. Акцыі і флэшмобы маштабнага праекта будуць праходзіць па ўсёй краіне да 3 ліпеня.