У Мінску стартаваў Міжнародны педагагічны сімпозіум

5 ноября 2019

Што жывем, то вучымся - прымаўка, актуальная і для педагогаў. Перадавым вопытам у адукацыі гэтымі днямі дзеляцца звыш тысячы навукоўцаў з 24 краін. Міжнародны сімпозіум праходзіць на базе БДПУ імя Максіма Танка. Напярэдадні карысныя парады і праграмы прапанавалі настаўнікам пачатковых класаў. Менавіта яны закладваюць аснову далейшага навучання. У праграме канферэнцыі не толькі тэорыя, але і практыка. Напрыклад, па тэхніках чытання.

Сёння на парадку дня профільныя педагагічныя класы. Усяго ж за час сімпозіуму правядуць 14 канферэнцый. Завершыцца міжнародны форум 21 лістапада. Ён прымеркаваны да 105-годдзя сталічнага педагагічнага ўніверсітэта.