У Мінску стартаваў міжнародны форум "Антыкантрафакт"

16 декабря 2015

Адзіны мытны рэестр неабходна распрацаваць краінам ЕАЭС, каб не дапусціць на агульны рынак кантрафактную прадукцыю. Пра гандаль без падробленых і няякасных тавараў гаварылі сёння ў Мінску на міжнародным форуме "Антыкантрафакт". На думку экспертаў, галоўнай праблемай краін саюза з'яўляецца няўзгодненасць заканадаўства. Першы праект па маркіроўцы на тэрыторыі эканамічнага саюза шуб і вырабаў з футра пачне працаваць ужо наступнай вясной. У будучыні пералік тавараў з адзінай маркіроўкай будзе пашыраны. У Беларусі часцей за ўсё прадукцыя сумніўнай якасці сустракаецца ў катэгорыі лёгкай прамысловасці.

Форум прадоўжыцца тры дні. За гэты час прадстаўнікі дзяржструктур і бізнесу абмяркуюць метады абароны рынку і сродкі маркіроўкі тавараў, а таксама распрацоўку адзіных падыходаў па ахове правоў на вынікі інтэлектуальнай працы.