У Мінску стартаваў 27-ы фестываль-конкурс "Млын моды"

14 мая 2018

Мінск - цэнтр fashion-індустрыі. 27-ы фестываль-конкурс "Млын моды" стартаваў. У фінале калекцыі ад маладых дызайнераў і фатографаў. У модных вобразах напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў аўтары зрабілі акцэнт на спорт-кэжуал. "Ліга чэмпіёнаў", "Лэдзі спорт", "Спорт-шык" - тэма ўвасоблена ў сілуэтах, прынтах і аксесуарах.

Сёння першы дзень моднага свята - фармат майстар-класаў. Маладыя аўтары сустракаюцца з дызайнерамі вядучых дамоў моды Францыі, Італіі, Грузіі, Расіі.

Заўтра конкурсны паказ - калекцыі прадставяць у дзвюх намінацыях. А вечарам гала-канцэрт з удзелам лепшых дызайнераў Мінска, Масквы, Парыжа, Тбілісі.