У Мінску становяцца папулярнымі тэматычныя квізы

23 января 2020
Лепшыя знаўцы сталіцы ўсё часцей збіраюцца, каб патрэніраваць свой інтэлект і пазмагацца за карысныя прызы. У Мінску становяцца папулярнымі тэматычныя квізы. Паводле слоў арганізатараў, віктарыны новага фармату - выдатная альтэрнатыва вячэрняму паходу ў кіно ці ў кафэ. Смарт-квіз у сталічных івент-прасторах праводзяць два разы на месяц.

На адным з інтэлектуальных батлаў пабываў Ілья Цвяткоў.

А зараз увага - пытанне! Для сталічных знаўцаў праходзіць інтэлектуальная віктарына ў новым фармаце. Праверыць узровень свайго IQ у адной з мінскіх івент-прастор сабраліся дзясяткі мінчан.

Дзевяць раўндаў, сорак пяць пытанняў і дзве з паловай гадзіны выдатнага настрою. Смарт-квіз новага фармату ў сталіцы праводзяць ужо другі раз. Удзельнікі адгадваюць папулярныя кампазіцыі, адказваюць на пытанні з блоку IQ і нарэшце дэманструюць нестандартнае мысленне і логіку.

Глеб Здаравінін, арганізатар квіза: "Наша асаблівасць у тым, што ў нас кожную гульню новая праграма, ёсць аніматары і абавязкова жывая музыка. Выступаюць кавер-бэнды, і яны выконваюць большую частку музычных заданняў для нашых удзельнікаў. Ну, і вядома, у нас заўсёды модныя і цікавыя прасторы для гульняў".

Удзельнічаць могуць усе ахвочыя, галоўнае - паспець зарэгістраваць сваю каманду на сайце арганізатараў. Гуляць лепш з сябрамі і калегамі, бо ўменне працаваць у  камандзе і разуменне паміж інтэлектуаламі - першы крок да перамогі. 

Пасля трох раўндаў і супергульні журы падводзіць вынікі. Каманды лепшых знаўцаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, атрымліваюць карысныя прызы і бонусы на наступную гульню.

Паводле слоў арганізатараў, падобныя віктарыны – гэта выдатная альтэрнатыва ў забаўнай індустрыі горада. Наступны квіз адбудзецца дванаццатага лютага. На гульню рэкамендуюць зарэгістравацца загадзя.