У Мінску стала менш непаўналетніх злачынцаў

18 ноября 2015

Тэме правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў, а таксама распаўсюджанню і выкарыстанню наркотыкаў непаўналетнімі была прысвечана прэс-канферэнцыя ў гарадской мэрыі. Усяго сёлета падлеткі ўжо здзейснілі 290 злачынстваў – але гэта менш, чым летась. У іх ліку 70 фактаў збыту наркотыкаў. Работнікі ўнутраных спраў імкнуцца найперш выявіць прычыну такіх амаральных паводзінаў. Таму з дзецьмі, якія здзейснілі злачынства, працуюць псіхолагі і ўрачы-рэабілітолагі.

Алена Герасіменка, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Мінгарвыканкама: "Сёння мы канстатуем той факт, што на працягу 10 гадоў ёсць тэндэнцыя да паніжэння падлеткавай злачыннасці. І гэта дзякуючы намаганням, якія прадпрымаюцца ў горадзе ўсімі зацікаўленымі дзяржорганамі, органамі ўнутраных спраў, адпаведна, установамі адукацыі, аховы здароўя - усімі службамі".

Дзіцячыя і падлеткавыя злачынствы складюць каля 4% ад агульнай колькасці правапарушэнняў. Усяго ж у горадзе пражывае каля 340 тысяч дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.