У Мінску створаныя ўсе ўмовы для правядзення перамоў

11 февраля 2015

Сёння ў Мінску чакаюць прыбыцця лідараў Расіі, Украіны, Францыі і канцлера Германіі. Ужо напярэдадні ў беларускую сталіцу прыбылі перадавыя групы для падрыхтоўкі перамоў. Для асвятлення сустрэчы акрэдытавана 500 прадстаўнікоў СМІ. Гэта журналісты вядучых сусветных сродкаў масавай інфармацыі з Расіі, ЗША, Кітая, Японіі, Фінляндыі, Украіны, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Чэхіі, Турцыі, Катара, Кітая, Нарвегіі, Італіі і іншых краін. Акрамя таго, чакаецца прыбыццё больш як 100 журналістаў, якія суправаджаюць кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі".