У Мінску ўдасканальваюць велаінфраструктуру

30 сентября 2019

Новыя велапешаходныя масты і пашырэнне магістралі. У наступным сезоне ў сталіцы  з'явіцца  пераправа, якая звяжа дарожкі для веласіпедыстаў Лошыцы, Серабранкі і Чыжоўкі. Галоўная задача -   звязаць шляхі для  двухколавых  у адзіную сетку. Акрамя таго, на вуліцах Мінска паніжаюць бардзюры, усталёўваюць  дадатковыя  святлафоры і велапаркоўкі. А велагаражоў  ужо больш за  паўсотні.

Нягледзячы на надвор'е,  сезон у  веласіпедыстаў  працягваецца. Бліжэй да зімы аматары двухколавага транспарту проста заменяць гуму на зімовую.