У Мінску адбыўся выпуск афіцэраў-ратавальнікаў Камандна-тэхнічнага інстытута МНС

25 июня 2015

Каля Нацыянальнай бібліятэкі сёння адбыўся выпуск афіцэраў-ратавальнікаў Камандна-тэхнічнага інстытута МНС. Паводле добрай традыцыі, маладыя спецыялісты развіталіся са сцягам інстытута і са словамі пажадання перадалі першакурснікам сімвалічную каску. Пагоны лейтэнанта атрымалі 250 спецыялістаў, сярод іх - прадстаўнікі Азербайджана і Туркменістана. Чацвярым выпускнікам уручылі залаты медаль і дыплом з адзнакай.

У фінале ўрачыстага мерапрыемства выпускнікі апошні раз прайшлі маршам у агульным страі і падкінулі манетку на шчасце і ўдачу.